Беларуская Служба

Германія ўносіць у еўрапейскі бюджэт 25 млрд еўра, а атрымлівае адтуль  132 млрд еўра

04.01.2023 12:57
Па дадзеных федэральнага ўрада, пазалетась 67,1% нямецкага экспарту прыпала на рынак Еўразвязу.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/O P Z Creative

Па падліках агенцтва DPA, у 2021 годзе доля Германіі ў выдатках ЕЗ склала 25,1 млрд еўра нета. У той жа час, як паведамляе ўрад у Берліне, менавіта Германія атрымлівае найбольшую выгаду з адзінага рынку ЕЗ, атрымліваючы ў пяць разоў больш -  да 132 мільярдаў еўра ў год, пішуць на польскім партале tysol.pl.

Гэта заўважаюць у Берліне. «Ніводная еўрапейская эканоміка не атрымлівае ад адзінага рынку ЕЗ такой выгады, як эканоміка ФРГ», – гаворыцца на сайце федэральнага ўрада. Германія ўносіць шмат грошай у еўрапейскі бюджэт, але атрымлівае ад гэтага яшчэ большую карысць.

Паводле звестак, апублікаваных на сайце ўрада Германіі ў лютым 2022 года, адзіны еўрапейскі рынак «павялічвае даход на душу насельніцтва на 1000 еўра ў год». Акрамя таго, агульны рынак гарантуе каналы продажаў для нямецкіх кампаній.

Па дадзеных федэральнага ўрада, пазалетась 67,1% нямецкага экспарту прыпала на рынак Еўразвязу. Больш за тое, каля 28% працоўных месцаў у ФРГ залежаць ад экспарту і, такім чынам, ад унутранага  еўрапейскага рынку, паведамляюць нямецкія ўрадавыя крыніцы.

эж